| Фестываль «Gloria in excelsis Deo» ў адзінаццаты раз прайшоў у Iўi | | Друк | |
| Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
| 27.01.2014 15:33 |
|
З кожным годам дзякуючы актыўнаму ўдзелу духавенства, свецкіх катэхетаў, бацькоў і саміх дзяцей і моладзі планка фестывалю ўздымаецца ўсё вышэй. У сувязі з гэтым журы, якое ацэньвае выступленні, мае шмат клопату з выбарам пераможцаў. Фестываль наведалі Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч і біскуп намінат Юзаф Станеўскі. У гэты дзень калядкі ў Іўі гучалі на розных мовах і ў рознай музычнай апрацоўцы. Прыгожыя ўбранні, усмешкі на тварах і ўпэўненасць на сцэне маладых удзельнікаў дадалі велічы гэтаму святу. Яно распачалося Імшой у іўеўскім парафіяльным касцёле свв. Апосталаў Пятра і Паўла, якую цэлебраваў кс. Эдмунд Друз TChr, дырэктар Пастаральнага цэнтра ККББ у Мінску. Свята аб’яданала не толькі ўдзельнікаў, але і гасцей з далёкіх старонак Беларусі. Душа фестывалю і агеньчык, які запальвае іншых
На запрашэнне ксяндза дэкана прыбыў таксама гродзенскі хор «Cantate Domino», які спяваннем традыцыйных калядак у выкананні на некалькі галасоў увёў у атмасферу Божага Нараджэння. Нягледзячы на тое, што святочная актава прайшла, дзякуючы прафесійнаму выкананню калядак для прысутных стала магчыма вярнуцца да бэтлеемскага грота, каб схіліць свае калені і вызнаць: наш Пан — Хрыстус! Праз калядкі — несці Евангелле да людзей
На XI фестываль калядак у Іўі завітаў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, які, як ён сам прызнаўся, не ў першы раз з’яўляецца сведкам такога мерапрыемства. Мiтрапалiт падкрэслiў важнасць такiх фестываляў калядных песень. «Мы павiнны абвяшчаць Евангелле, i гэта мы чынім праз спеў калядак», — дадаў арцыбіскуп. Іерарх прыгадаў словы Папы Францiшка, што сучасны свет патрабуе евангельскай свежасцi. «У некаторых краiнах свету забылiся пра калядныя спевы, якiя таксама з'яўляюцца Евангеллем. Калядны фестываль — гэта вялiкая падзея, бо праз яго маладое пакаленне даносiць Евангелле да людзей. Маладыя артысты праз свой спеў дапамагаюць, каб праўда пра Евангелле была заўсёды свежай, каб святло Евангелля было ў нашым жыццi, каб чалавек не заблукаў»,— сказаў Мітрапаліт. «Няхай праз гэты фестываль Бог народзіцца ў нашых сэрцах, каб мы былі такімі хрысціянамі, якімі хоча бачыць нас Хрыстус», — такія пажаданні пакінуў усім прысутным арцыпастыр. Спеў калядак — дотык Бога, патрэбны беларускай зямлi
«Езус Хрыстус прыйшоў на зямлю, узяў нашае цела. Некаторыя называюць гэта дотыкам Бога, каб адарыць нас любоўю, каб перадаць нам радасць. Прыйшоў, каб нас адарыць жыццём, жыццём тут, на зямлі, радасным ад пазнання Яго, але таксама i жыццём вечным, — сказаў біскуп намінат. «Tаму сённяшнi канцэрт, свята вельмi радаснае, бо дзецi i моладзь з цэлага дэканата дакрануліся да кожнага з нас, перадаючы праз словы гэтых калядак радасць i любоў, якую яны атрымалi». «Не трэба баяцца гэтага дотыку. Сёння мы бачым у фiльмах, па тэлебачаннi, што гэты дотык зменены, ён забiвае, ранiць. Дотык чалавека, якi не прыняў Бога, якi не разумее, што іншы чалавек з'яўляецца братам. Чым больш будзе такiх сустрэч, тым больш будзе гэтага лагоднага, Божага, пяшчотнага i жыццядайнага дотыка, вельмi патрэбнага на нашай любімай беларускай зямлi», — дадаў біскуп намінат. Gloria in excelsis Deo…
Напрыканцы ўсе ўдзельнікі фестывалю выйшлі на сцэну, каб разам заспяваць супольны спеў пра Божае Нараджэнне «Перадайма знак супакою». «Хоць столькі смутку ў нас, і сонны гнеў трывае, знак супакою перадайма, знак супакою дайма», — такое пасланне пакінулі маладыя артысты ўсім, хто сабраўся ў Доме культуры. Як казала Маці Тэрэза з Калькуты, Божае Нараджэнне можа святкавацца штодня, і, магчыма, гэта будзе адбывацца тады, калі наш брат, сястра будзе нам проста ўсміхацца. Кс. Юрый Марціновіч, (AYU), (AG) |