З нагоды Вялікадня каталіцкія валанцёры Ліды наведалі дзяцей і пажылых людзей | Друк |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
24.04.2014 12:12

З нагоды Вялікадня каталіцкія валанцёры Ліды наведалі дзяцей, якія знаходзяцца ў рэабілітацыйным аддзяленні Лідскай цэнтральнай раённай бальніцы, і аддзяленне кругласутачнага прабывання для пажылых людзей.

Спонсарам акцыі выступіў дырэктар “Дома гандлю” і раённы дэпутат Валерый Касяк, а таксама самі валанцёры. Арганізатар і ініцыятар гэтых велікодных, а таксама калядных акцый – капелан Лідскай цэнтральнай раённай бальніцы кс. Юрый Беганскі.

Валанцёры парадавалі дзяцей і пажылых людзей спевамі і жартамі, а таксама прынеслі ім пачастункі.

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by