27 красавіка ў гродзенскую катэдру прыбудуць рэліквіі бл. Яна Паўла ІІ |
| Друк | |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
|
25.04.2014 13:46 |
У дзень кананізацыі бл. Яна Паўла ІІ у катэдральны касцёл св. Францішка Ксаверыя ў Гродне прыбудзе частка рэліквій благаслаўлёнага. Рэліквіі для гродзенскіх католікаў ахвяраваў арцыбіскуп Кракава Станіслаў Дзівіш, які быў асабістым сакратаром Пантыфіка.
Напярэдадні ў касцёле запланаваны ўсяночныя малітоўныя чуванні. Рэліквіарый усталююць каля галоўнага алтара падчас урачыстай святой Імшы ў 12.00 у дзень прыбыцця рэліквій.
У гэты ж дзень будзе асвечана фігура Папы Яна Паўла ІІ, якая таксама застанецца ў Гродне. Пазней часцінкі рэліквій перанясуць да алтара Маці Божай Ружанцовай, дзе яны будуць захоўвацца ўвесь час. (AYU)
|