Школьныя выпускнікі са Шчучына маліліся ў санктуарыі Маці Божай у Будславе | Друк |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
02.05.2014 15:01
З 30 красавіка па 1 мая адбылася пілігрымка выпускнікоў гэтага года са Шчучына ў Нацыянальны Санктуарый у Будславе. Мэтай паездкі стала малітва моладзі ў інтэнцыі добрай здачы экзаменаў, а таксама выбару добрага жыццёвага шляху. У гэтых інтэнцыях у святыні для іх адправілі св. Імшу, пасля якой адбылася ружанцовая малітва перад абразом Маці Божай Будслаўскай.

Таксама падчас дарогі да Будслава, як і вяртаючыся назад, вучні маглі ўбачыць шмат цікавых мясцовасцяў і святынь Беларусі: касцёл св. Пятра і Паўла ў Іўі, св. Юзафа ў Валожыне, Узнясення Святога Крыжа ў Вілейцы, Найсвяцейшай Тройцы ў Гервятах, самае вялікае возера ў Беларусі – Нарач і найбольшае вадасховішча Беларусі ў Вілейцы, а таксама мусульманскую святыню ў Іўі.

Пілігрымы мелі магчымасць сустрэцца з многімі цікавымі людзьмі, святарамі, законнымі сёстрамі і, напрыклад, пазнаёміцца з харызматам айцоў кармэлітаў і інш.

А. Віталій Слука SP

 
© 2003-2024 Catholic.by