Малітва за ўсіх маці прайшла ў гудагайскім санктуарыі |
| Друк | |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
|
06.05.2014 11:08 |
У першую нядзелю мая, калі ў Гродзенскай дыяцэзіі святкуецца Дзень маці, у санктуарыі Маці Божай Шкаплернай у Гудагаі парафіяне і пілігрымы маліліся ў інтэнцыі ўсіх маці. Малітва мела характар падзякі Маці Божай за 250-гадовую прысутнасць у гэтым месцы і апеку над вернікамі.
Па традыцыі малітва пачалася набажэнствам Крыжовага шляху на гудагайскай Кальварыі. Затым адбыліся адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту і ўрачыстая Імша.
Санктуарый у Гудагаі запрашае таксама на малітву ў інтэнцыі ўсіх бацькаў, якая адбудзецца 7 чэрвеня ў 17 гадзін і на юбілейныя ўрачыстасці 250-годдзя санктуарыя Маці Божай Шкаплернай, што пройдуць 19-20 ліпеня бягучага года.
(AG)
|