У Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне ўрачыста завяршыўся навучальны год |
| Друк | |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
|
08.06.2014 18:53 |
6 чэрвеня ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне ўрачыста завяршыўся навучальны год 2013-2014. Урачыстую Імшу ўзначаліў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.
У Імшы ўдзельнічалі дапаможны біскуп Юзаф Станеўскі, выхавацелі, выкладчыкі і навучэнцы семінарыі, кансэкраваныя і свецкія асобы.
У гаміліі гродзенскі ардынарый нагадаў, якой вялікай задачай і заклікам з’яўляецца быць сведкам Бога ў сучасным свеце.
Падчас Імшы дыяканы атрымалі пасведчанні аб заканчэнні семінарыі. Для іншых яе навучэнцаў пачынаюцца летнія вакацыі – час адпачынку і практыкі ў парафіях.
Паводле wsd.grodnensis.by (AG)
|