У Ваўкавыску – калысцы свайго Хросту і Першай Камуніі — кс. Андрэй Калядка адправіў прыміцыйную Імшу |
| Друк | |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
|
24.06.2014 11:39 |
22 чэрвеня ў парафіі св. Вацлава ў Ваўкавыску адбылася прыміцыйная Імша кс. Андрэя Калядкі. На ўрачыстую св. Імшу сабраліся шматлікія вернікі, каб падзякаваць Богу за дар святарства і падзяліць з ім радасць.
Для кс. Андрэя Імша была асабліва хвалюючай, таму што менавіта ў гэтай святыні яго ахрысцілі бацькі і тут новапрэзбітар ўпершыню прыняў сакрамэнт Эўхарыстыі. Ксёндз Андрэй скіраваў словы падзякі сваім бацькам, сястры, пробашчу парафіі, а таксама сваім калегам, сябрам за фармаванне ягонага паклікання. Новапрэзбітар падкрэсліў значэнне бацькоўскага прыкладу для духоўнага развіцця.Таксама на гэтым засяродзіў увагу святар з Беластоку, сябра новапрэзбітaра, які на прыкладзе айца св. Папы Яна Паўла II, падкрэсліў значнасць бацькоўскага прыкладу даверу Богу. Кожны падчас прамоўленых слоў мог пастарацца ўсвядоміць: вельмі важна не памыліцца ў абранні ўласнага паклікання.
Новапрэзбітaр працягне сваю працу ў Мінска-Магілёўскай дыяцэзіі.
Таксама пасля Св. Імшы адбылася святочная працэсія Боажага Цела па вуліцах горада, якую ўзначальваў ксёндз пробашч Антоній Філіпчык. Падчас працэсіі пайшоў дождж, які для многіх з вернікаў быў сімвалам асвячэння душы і зямлі на годнае хрысціянскае жыццё.
Яна Жадзейка
|