На заканчэнне дзіцячых «Канікул з Богам» парафію Святой Сям’і ў Лідзе наведаў біскуп Аляксандр Кашкевіч | | Друк | |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
24.06.2014 12:07 |
![]() Пасля адбыўся канцэрт пераможцаў конкурсаў, якія адбываліся на працягу двух тыдняў канікул. Былі раздадзены ўзнагароды, дыпломы і цукеркі. Потым усіх чакаў смачны пачастунак. Свята скончылася супольнай малітваю Вяночка да Божай Міласэрнасці і святарскім благаслаўленнем. “Канікулы з Богам” распачаліся ў парафіі 9 чэрвеня і працягваліся два тыдні. Дзеці штодзённа раніцою прыходзілі ў касцёл і ўдзельнічалі ў занятках, якія падрыхтавалі сёстры-непакалянкі, якія апекаваліся дзецьмі разам з вікарыем, клерыкам і валанцёрамі. Кожны дзень быў прысвечаны тэматыцы, узятай з жыцця Пана Езуса, якая абапіралася на Евангеллі ад св. Мацвея. Раніцай была малітва, гімнастыка, заняткі катэхэзай па адпаведнай тэме дня, потым гульні, абед, навучанне рэлігійным спевам, паходы ў кіно, малітва — Вяночак да Божай Міласэрнасці, і далей ізноў цікавыя заняткі з дзецьмі. С. Гелена Пляхімовіч CMN |