«Дух Святы — прыйдзі!»: сакрамэнт канфірмацыі ў Раготна | | Друк | |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
26.06.2014 16:07 |
![]() Святая Імша, якую цэлебраваў біскуп Аляксандр Кашкевіч, адбывалася ў раготнаўскім касцёле. На ўрачыстасць прыбылі святары з Дзятлаўскага і Навагрудскага дэканату, а таксама прадстаўнік Праваслаўнай Царквы айцец Мікалай з вёскі Горка. Падчас святой Імшы пасля гаміліі біскуп удзяліў сакрамэнт Канфірмацыі 73 асобам. Пасля сканчэння гэтага кранальнага ў жыцці кожнага католіка моманту ўся грамада прысутных урачыста прайшлася працэсіяй вакол касцёла, а затым праспявала хрысціянскі гімн «Te Deum» («Цябе, Бога, праслаўляем»). Ірына Курман |