Упершыню ў Тракелі вырушыла роварная пілігрымка гродзенскіх семінарыстаў |
| Друк | |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
|
08.07.2014 12:13 |
7 ліпеня са смаргонскай парафіі Св. Міхала Арханёла вырушыла ў санктуарый Маці Божай Каралевы сем’яў у Тракелях I пілігрымка навучэнцаў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне на роварах. Урачыстасці ў Тракелях пройдуць 11-12 ліпеня.
Траса пілігрымкі ахоплівае не толькі тэрыторыю Гродзенскай дыяцэзіі, але і некалькі парафій Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Маршрут пілігрымкі — Смаргонь - Вілейка - Свір - Астравец - Суботнікі - Тракелі. Семінарысты пераадолеюць каля 420 км.
У склад пілігрымкі ўваходзяць прэфект семінарыі ў Гродне і духоўны кіраўнік пілігрымкі кс. Віталь Сідорка, семінарысты Дзяніс Бразінскі, Анджэй Ганчар, Андрэй Скамарошка, Андрэй Каўшук і Эрнэст Мікалайчык.
Пілігрымка мае вельмі багатую духоўную праграму: гэта штодзённая святая Імша, малітва брэвіярыя, разважанне на Божым словам, Ружанец, Вяночак да Божай Міласэрнасці. (AG)
|