Крыж і абраз Маці Божай — сімвалы Сусветнага дня моладзі — пабывалі ў салезіянскай парафіі ў Смаргоні | | Друк | |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
09.07.2014 11:21 |
Пасля слоў прывітання пробашча кс. Здзіслава Вэдэра SDB і ўрачыстай працэсіі вакол касцёла распачалася Імша, якую ўзначаліў кс. Антоні Грэмза, віцэ-канцлер курыі Гродзенскай дыяцэзіі. У гаміліі святар пазнаёміў прысутных з гэтымі сімваламі любові Хрыста да чалавецтва, прыгадаўшы пра тыя Сусветныя дні моладзі, якія ўжо адбыліся, а на заканчэнне Імшы шчыра запрасіў маладых вернікаў да ўдзелу ў наступным Дні моладзі, які пройдзе ў 2016 годзе ў Кракаве (Польшча). (AG) ![]()
|