I роварная пілігрымка навучэнцаў семінарыі ў Гродне спынілася ў Свіры | Друк |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
10.07.2014 12:16

Пасля начлегу ў Вілейцы навучэнцы Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне, якія вырушылі ў І роварную пілігрымку да Маці Божай Тракельскай, накіраваліся ў вёску Свір. Дарога была цікавая і вельмі прыгожая. Удзельнікам былі даспадобы старажытныя касцёлы ў в. Шэметава і Засвіры, а начавалі яны на беразе возера Свір у палатках.

Пасля вячэрніх малітваў семінарысты мелі магчымасць паплаваць на лодцы і заняцца лоўляй рыбы.

На наступны дзень пілігрымка накіравалася ў Астравец.

I роварная пілігрымка семінарыстаў вырушыла 7 ліпеня са смаргонскай парафіі Св. Міхала Арханёла. Траса пілігрымкі ахоплівае не толькі тэрыторыю Гродзенскай дыяцэзіі, але і некалькі парафій Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Маршрут пілігрымкі — Смаргонь - Вілейка - Свір - Астравец - Суботнікі - Тракелі. Семінарысты пераадолеюць каля 420 км.

У склад пілігрымкі ўваходзяць прэфект семінарыі ў Гродне і духоўны кіраўнік пілігрымкі кс. Віталь Сідорка, семінарысты Дзяніс Бразінскі, Анджэй Ганчар, Андрэй Скамарошка, Андрэй Каўшук і Эрнэст Мікалайчык.

(AYU)

 
© 2003-2025 Catholic.by