Кс. Раман Рачко стаў новым рэктарам семінарыі ў Гродне | | Друк | |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
31.07.2014 16:45 |
Ксёндз Раман Рачко нарадзіўся 25 сакавіка 1979 г. у Алекшышках, належаў да парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Начы (Гродзенская дыяцэзія). У 2002 г. скончыў Вышэйшую духоўную семінарыю ў Гродне. Дыяканальную гадавую практыку праходзіў у Ашмянах. 24 мая 2003 г. прыняў прэзбітэрскае пасвячэнне з рук біскупа Аляксандра Кашкевіча ў гродзенскім катэдральным касцёле. У 2003-2005 гг. вучыўся ў Каталіцкім універсітэце ў Любліне (Польшча). (JM), (AG) |