У Шчучыне прайшлі рэкалекцыі распазнання паклікання для хлопцаў |
| Друк | |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
|
03.08.2014 14:50 |
З 30 ліпеня па 2 жніўня 2014 г. адбыліся рэкалекцыі для хлопцаў са Шчучына, прысвечаныя распазнанню паклікання.
Айцец Віталій Слука SP адзначае: “Цішыня – найвялікшы дар для людзей, якія хочуць распазнаць свой жыццёвы шлях, сваё пакліканне. А калі гэтая цішыня яшчэ і звязана з Божым словам і сакрамэнтамі, то зацікаўлены чалавек можа заўважыць розныя знакі ў сваім жыцці, якія часта акрэсліваюцца словамі: “Ідзі за Мной””.
Падчас гэтых рэкалекцый хлопцам, якія цікавяцца кансэкраваным жыццём, адчуць жывога Хрыста, асабліва на малітве, дапамагаў адказны за душпастырства пакліканняў у Беларусі ў супольнасці айцоў піяраў а. Аляксандр Махнач SP.
Час рэкалекцый стаў для ўдзельнікаў добрай нагодай, каб адпачыць і набрацца сіл, асабліва духоўных. Арганізатары спадзяюцца, што рэкалекцыі прынясуць добры плён. (AG) Фота а. Віталія Слукі SP
|