ХХІІ пешая пілігрымка «Беласток-Гродна-Вільнюс» завяршыла свой шлях да Вострай Брамы | | Друк | |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
27.08.2014 13:11 |
Экуменічная пешая пілігрымка «Беласток-Гродна-Вільнюс» доўжылася дзевяць дзён. Два дні пілігрымкі праходзілі праз Польшчу, чатыры дні вернікі ішлі праз Беларусь і тры – праз Літву. Самы кароткі дзень пілігрымкі складаў 21 км і ахопліваў трасу з Кузніцы Беластоцкай да Гродна, самы доўгі – 44 км – праходзіў па Беларусі, з Новага Двара да Радуні. Па традыцыі мінулых гадоў удзельнікі наведалі усе касцёлы і цэрквы, якія знаходзіліся на іх шляху. У шляху да Маці Божай Вострабрамскай прымалі ўдзел таксама ўраджэнцы ЗША і Даніі, якія ішлі разам з беластоцкімі пілігрымамі. Завяршылася пілігрымка 25 жніўня святой Імшою ў віленскай архікатэдры. Кс. Юрый Марціновіч |