Парафіяльны фэст у Ваўкавыску: св. Станіслаў Костка — прыклад для сучаснай моладзі | | Друк | |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
19.09.2014 14:57 |
На свята сабраліся парафіяне, а таксама вернікі з суседняй парафіі Св. Вацлава і іншых парафій. На ўрачыстасць прыбылі святары з розных куткоў дэканата: кс. Ян Кучынскі, пробашч катэдральнага касцёла ў Гродне, дэкан кс. прэлат Антоній Філіпчык, пробашч парафіі Св. Вацлава ў Ваўкавыску, разам з вікарыем кс. Паўлам Эйсмантам, кс. Валерый Лісоўскі, пробашч з Вярэек, кс. Чэслаў Паўлюкевіч, пробашч з Росі, кс. Павел Астукевіч, пробашч з Індуры, кс. Павел Звежыньскі, пробашч з Варнян, кс. Мар’ян Хаменя CSMA, пробашч з Шыловіч, кс. Людвік Станішэўскі, пробашч з Гнезна, а. Станіслаў Садоўскі OFMConv, пробашч з Поразава, кс. Юрый Свіслацкі, пробашч з Крамяніцы. На пачатку ўрачыстасці пробашч парафіі кс. Алег Дуль прывітаў сабраных святароў, шматлікіх вернікаў і падзякаваў за магчымасць супольнай малітвы. Святая Імша скончылася літаніяй да св. Станіслава Косткі пры Найсвяцейшым Сакрамэнце. Пасля адбылася ўрачыстая працэсія вакол касцёла. Напрыканцы пробашч парафіі падзякаваў усім, хто ўдзельнічаў у святой Імшы, і святарам, якія супольна маліліся і спавядалі ў канфесіяналах. Вераніка Жаброўская |