Рэкалекцыі для мужчын прайшлі ў Росі | Друк |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
22.09.2014 11:37

У санктуарыі Езуса Журботнага ў Росі 20 верасня прайшлі рэкалекцыі для мужчын.

Іх праводзіў Дональд Турбіт — каардынатар «Служэння Абнаўлення» (Renewal Ministry) для Польшчы і Украіны, які таксама з’яўляецца кіраўніком і сузаснавальнікам міжнароднага каталіцкага руху «Мужчыны святога Юзафа». Пра гэта паведамляе grodnensis.by.

Беларусь і санктуарый у Росі Дональд Турбіт наведаў ужо другі раз. Ён прыехаў з найбліжэйшымі паплечнікамі: Дзікам Кернанам з ЗША і Анджэем Левэкам — каардынатарам руху мужчын св. Юзафа ў Польшчы, якія падзяліліся сваім досведам веры з невялікай групай мужчын з Гродзенскай дыяцэзіі.

Даведка:
Дональд Турбіт — амерыканец, каталіцкі свецкі місіянер, каардынатар «Renewal Ministers» для Польшчы і Украіны. Жанаты, мае трое дзяцей і трынаццаць унукаў. Дональд Турбіт вядзе місіі і канферэнцыі ва ўсёй Новай Англіі, Усходняй Еўропе, Афрыцы, В’етнаме. Яго місіянерскае служэнне скіравана найперш да мужчын. Рух «Мужчыны св. Юзафа» прадстаўлены ў такіх краінах, як Польшча, ЗША, Канада, Беларусь.

 

(AYU)

 
© 2003-2025 Catholic.by