Сустрэча для бацькоў дзяцей з асаблівасцямі развіцця прайшла ў Лідзе |
| Друк | |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
|
26.09.2014 11:34 |
24 верасня адбылася сустрэча ў капліцы Маці Божай з Люрда, якая знаходзіцца пры раённай бальніцы ў Лідзе. У сустрэчы прыняў удзел кс. Юрый Беганьскі, члены Саюза палякаў у Беларусі Лідскага аддзела пад кіраўніцтвам Ірыны Бярнацкай і бацькі дзяцей з асаблівасцямі развіцця.
Сустрэча пачалася супольнай малітвай, пасля якой да прысутных звярнуўся кс. Юрый Беганьскі. Святар закрануў тэму дэпрэсіі, таго, што на яе конт кажа Біблія і якім чынам хрысціянін можа яе перамагчы. Тэма была абрана ў сувязі з настроем большасці прысутных сем’яў. Былі акрэслены прычыны гэтага стану, асабліва ў дачыненні да сітуацыі канкрэтных сем’яў, прыведзены магчымыя спосабы выйсця з дэпрэсіі з дапамогай рэлігіі і супрацоўніцтва. Святар таксама распавёў пра малітвы, якімі можна карыстацца ў сітуацыі пагаршэння стану.  З пункту гледжання медыцыны з сем’ямі размаўляла член арганізацыі Саюза палякаў у Беларусі, урач паліклінікі Кацярына Башкевіч. Яна звярнула ўвагу на медыцынскі аспект пагаршэння стану, сімптомы як у дзяцей, так і ў дарослых, адэкватную рэакцыю і паводзіны ў сям’і з такой праблемай, магчымасці сучаснага лячэння. Урач заахвоціла сем’і да ўзаемнай падтрымкі і супрацоўніцтва з супольнасцю.
(AYU)
|