Навучальны год для дзяцей і моладзі распачаўся ў салезіянскім араторыі ў Смаргоні |
| Друк | |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
|
03.10.2014 11:49 |
Напярэдадні адпустовай урачыстасці ў Смаргоні 27 верасня ў араторыі
імя св. Яна Боска адбыўся супольны вечар моладзі з нагоды распачацця
навучальнага года, паведамляецца на sdb.by. Святкаванне распачалося святой Імшой, пасля якой моладзь сабралася ў араторыі, каб разам апынуцца ў далёкім 1815 годзе і паглядзець, як жыла тагачасная моладзь. Пра гэта распавядала адмысловая сцэнка. Дэвізам на сёлетні год сталі словы: «Ксёндз Боско заўсёды разам з намі».
Вечар працягнуўся салодкім пачастункам і дыскатэкай.
На наступны дзень каля двухсот дзяцей сабралася на свята адкрыцця новага «сезона» дзіцячага араторыя. Дзеці актыўна і з ахвотай удзельнічалі ў прапанаванай праграме. У канцы свята кс. Станіслаў Краўчанка SDB і с. Вераніка Блізнюк FMA запрасілі іх да ўдзелу ў дзіцячым араторыі на працягу ўсяго года. (AYU)
|