Парафія ў Лідзе: канцэрт марыйных спеваў і вершы святога Яна Паўла ІІ |
| Друк | |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
|
21.10.2014 13:51 |
19 кастрычніка дзіцячы хор «Барка» выступіў з канцэртам у сваёй парафіі Святой Сям’і ў Лідзе са спевамі, прысвечанымі Марыі. Таксама самыя малодшыя парафіяне паўдзельнічалі ў прадстаўленні, прысвечаным св. Яну Паўлу ІІ, літургічны ўспамін якога будзе адзначацца 22 кастрычніка.
Дзеці спяваюць у гэтым калектыве ўжо тры гады. На гэты раз яны прадставілі марыйны рэпертуар. Спявалі з падзелам на галасы, уключаючы сольныя і харавыя партыі.
Найбольш прыйшлася даспадобы прысутным «Ружанцовая літанія», якую хор па просьбе слухачоў спяваў на біс. З нагоды ўспаміну св. Яна Паўла ІІ наймалодшыя дзеці ўдзельнічалі ў прадстаўленні «Святы Ян Павел ІІ, маліся за нас», дзе распавядалі пра жыццё і навучанне вялікага Папы.
Дзеці дэкламавалі вершы і яго выказванні з розных гадоў Пантыфікату. Пад акампанемент парафіянкі Марысі Гузоўскай яны праспявалі любімы спеў Папы «Барка», а таксама «Лёлек», які апавядае пра жыццё і пакліканне святога.
(AYU)
|