У Вялікіх Эйсмантах прайшла сустрэча сем’яў | | Друк | |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
28.10.2014 14:15 |
Каля трыццаці ўдзельнікаў з Вялікіх Эйсмантаў, Смаргоні, Мінска і Гродна на працягу двух дзён паглыблялі свае веды пра святога Юзафа, разважаючы над вобразам мужчыны як мужа і бацькі. Сустрэчу арганізоўвалі кс. Мікалай Ціхановіч, які праводзіў для ўдзельнікаў канферэнцыі, а таксама с. Марыяна Алешчык CSFN і с. Антонія Шэйгерэвіч CSFN. Наступныя рэкалекцыі для сем’яў пройдуць у Навагрудку 21-23 лістапада. (IL) |