Memento mori: біскуп Станеўскі ўзначаліў Імшу на могілках «Азот» у Гродне | Друк |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
03.11.2014 15:28

Буйнейшыя могілкі Гродна — могілкі «Азот» — ва ўспамін усіх памерлых наведаў дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі.

Падчас святой Імшы, якая прайшла на могілках і якую ўзначаліў іерарх, біскуп звярнуў асаблівую ўвагу на тое, што кожны чалавек пакліканы да жыцця вечнага і павінен дбаць аб чысціні сваёй душы, а таксама маліцца за душы родных і блізкіх, якія патрабуюць малітвы жывых.

Пасля Імшы адбылася адмысловая працэсія на могілках. Таксама іерарх акрапіў магілы памерлых.
(IL)

 
© 2003-2025 Catholic.by