Вернікі гродзенскай парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля здзейснілі пілігрымку ў Італію | Друк |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
11.11.2014 11:10

З 24 кастрычніка па 2 лістапада вернікі гродзенскай парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля пад кіраўніцтвам пробашча а. Дзмітрыя Лабкова здзейснілі пілігрымку ў Італію.

У паездцы ўдзельнічалі 50 чалавек. Удзельнікі жадалі пабачыць месцы, звязаныя з пачаткамі хрысціянства. Найважнейшым для іх было памаліцца каля гробу св. Яна Паўла ІІ, просячы яго аб заступніцтве.

Праграма пілігрымкі была насычанай, удзельнікі павінны былі пераадолець тысячы кіламетраў. Яны пабывалі ў Вене (Аўстрыя), у Венецыі, Падуі, Рыме, Ватыкане, дзе ўдзельнічалі ў аўдыенцыі з Папам Францішкам, на Монтэ Касіна, у Сан-Марына, Асізі і Чэнстахове (Польшча).

«Самым важным падчас гэтай паездкі было тое, што мы зразумелі, што з малітвай заедзем далёка і пераадолеем усялякія цяжкасці», — адзначаюць удзельнікі пілігрымкі.

Паводле redemptor.by

(AG)

 

Фота redemptor.by

 

 
© 2003-2025 Catholic.by