Гродзенскія семінарысты наведалі санктуарый Маці Божай Вастрабрамскай | Друк |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
20.11.2014 11:32

14 лістапада група семінарыстаў з Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне вырушыла ў Вільнюс, каб пакланіцца і падзякаваць за ўсе атрыманыя ласкі апякунцы Гродзенскай дыяцэзіі Маці Божай Вастрабрамскай і ўшанаваць абраз Той, якая збірае ў гэтым святым месцы тысячы пілігрымаў з розных краін.

Удзельнікі пілігрымкі сведчаць, што іх вельмі ўразіла гасціннасць сясцёр у хоспісе, куды іх запрасілі на абед. Падчас сустрэчы яны дзяліліся вопытам у служэнні цяжка хворым і самотным людзям.

Галоўнай мэтай пілігрымкі стала святая Імша, якую ўзначаліў дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі ў інтэнцыі ўсіх вернікаў з Беларусі і Гродзеншчыны.

(JLS)

 
© 2003-2025 Catholic.by