Міністранты са Шчучына наведалі Гродна | Друк |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
02.12.2014 14:15

29 лістапада, у апошнюю суботу перад Адвэнтам, літургічная служба алтара парафіі Святой Тэрэзы ў Шчучыне (Гродзенская дыяцэзія) здзейсніла экскурсію. Яе мэтай былі, акрамя інтэграцыі міністрантаў, адпачынак наведванне цікавых месцаў.

Першым пунктам праграмы экскурсіі стала адзіная ў Беларусі кірха ў Гродне, збудаваная лютэранамі. Пастар Уладзімір Татарнікаў, які служыць у гэтай святыні, падрабязна і займальна распавёў міністрантам аб яе гісторыі і лютэранскіх традыцыях.

Таксама міністранты наведалі адну з самых вялікіх ва Усходняй Еўропе сінагог. Яны атрымалі магчымасць даведацца аб гісторыі яўрэйскага народа на тэрыторыі Беларусі.

На завяршэнне экскурсіі міністранты пабывалі ў аквапарку.

А. Віталій Слука SP

 

 
© 2003-2025 Catholic.by