| Валанцёры «Карытас» у Гродне дапамаглі ў зборы рэчаў для дзяцей з парушэннямі слыху і зроку | | Друк | |
| Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
| 04.12.2014 12:07 |
|
Усе сабраныя падчас акцыі рэчы былі перададзены дзецям з парушэннем слыху і зроку ва ўстановы адукацыі Ленінскага раёна Гродна. «Акцыя праходзіла ў гіпермаркеце «Еўраопт» і ёй прынялі ўдзел каля 10 нашых валанцёраў, якія раздавалі людзям улёткі з умовамі дабрачыннай акцыі, — адзначыў у размове з Catholic.by супрацоўнік сацыяльна-гуманітарнага цэнтра «Карытас» у Гродне Алег Гарбачоў. — У выніку было сабрана сем вялікіх гандлёвых калясак з неабходнымі рэчамі». (IL) |