На тэрыторыі Лідскай цэнтральнай раённай бальніцы адбылася аплатковая сустрэча медыкаў | Друк |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
23.12.2014 21:28

Перад Божым Нараджэннем, 23 снежня, на тэрыторыі Лідскай цэнтральнай раённай бальніцы адбылася аплатковая сустрэча медыкаў.

У мерапрыемстве ўдзельнічаў капелан шпітальнай капліцы ксёндз Юрый Беганскі.

Сустрэча пачалася з прадстаўлення, прысвечанага Божаму Нараджэнню, падрыхтаванага дзецьмі, якія вывучаюць польскую мову і паходзяць з польскіх сем’яў.

Потым адбылося дзяленне аплаткай. Як адна вялікая сям’я, медыкі віншавалі адзін аднаго з надыходзячым Божым Нараджэннем.

Такая сустрэча на тэрыторыі Лідскай цэнтральнай раённай бальніцы адбываецца ўжо не ўпершыню: яна праходзіла таксама ў мінулым годзе.

Дар’я Ганжурава


 
 

Фота Дар’і Ганжуравай

 
© 2003-2025 Catholic.by