У свята Святой Сям’і моладзь слонімскай парафіі прадставіла містэрыю пра Божае Нараджэнне | Друк |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
28.12.2014 16:19

Моладзь парафіі Беззаганага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Слоніме (Гродзенская дыяцэзія) 28 снежня, у свята Святой Сям’і, прадставіла слоўна-музычную містэрыю пра Божае Нараджэнне.

У містэрыі моладзь старалася адказаць на пытанне: для чаго прыйшоў у свет Божы Сын і якімі мы павінны быць, калі прымаем таямніцу Божага Нараджэння?

Адказ на гэтае пытанне быў такім: Езус Хрыстус для таго прыйшоў у свет, як сапраўдны чалавек, каб мы ішлі Яго і нашай чалавечай дарогай; каб кожны чалавек на зямлі змог падаць іншаму руку любові і прабачыць.

Тэкст і фота Алены Рак

 


 
© 2003-2025 Catholic.by