Сямейныя калядкі ў лідскай парафіі: думкі св. Яна Паўла ІІ на тэму сям'і | Друк |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
29.12.2014 14:03

26 снежня ў парафіі Святой Сям’і ў Лідзе (Гродзенская дыяцэзія) адбыліся сямейныя калядкі. Свята праходзіла пад кіраўніцтвам сясцёр Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі.

Дзеці разам са сваімі бацькамі агучылі думкі св. Яна Паўла ІІ на тэму сям’і. У межах свята былі спевы калядак, танцы. Таксама ўдзельнікі атрымалі сардэчкі з думкамі святога Папы.

Сям’я Смольскіх сыграла ў прадстаўленні Святую Сям’ю з Назарэта. Алена Адамовіч акампанавала спеву дзяцей.

Гледачы горача дзякавалі выканаўцам за выступленне.

Пробашч парафіі кс. Юзаф Ганчыц у якасці падзякі ўручыў маленькім выступоўцам салодкія падарункі.

(AG)

 
© 2003-2025 Catholic.by