Аплатковая сустрэча міністрантаў, моладзевага хору і іх бацькоў прайшла ў Шчучыне | Друк |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
07.01.2015 16:41

У Шчучыне прайшла аплатковая сустрэча для літургічнай службы і моладзевага хору парафіі, а таксама для іх бацькоў. Ужо традыцыйна з нагоды свята Божага Нараджэння ў Шчучыне ў кляштары айцоў піяраў на дзяленне аплаткай сабралася больш за 60 чалавек.

Усё распачалося супольнай вечаровай малітвай і Эўхарыстыяй у парафіяльнай святыні, падчас якой дзеці і іх бацькі прасілі аб спакоі, еднасці і радасці ў сваіх сем’ях.

Пасля ўрачыстага благаслаўлення прысутныя сабраліся ў катэхетычным пакоі і падзяліліся аплаткай, а таксама склалі адзін аднаму святочныя віншаванні. Наступнай часткай сустрэчы сталі рознага кшталту забавы і конкурсы з мэтай зацікавіць не толькі дзяцей, але і іх бацькоў.

Уся літургічная служба і ўдзельнікі парафіяльнага хору атрымалі смачныя падарункі як падзяку за ўпрыгожванне літургіі на працягу ўсяго года.


А. Віталій Слука SP
фота Людміла Казлова

 
© 2003-2025 Catholic.by