Сустрэча для дзяўчат прайшла ў кляштары назарэтанак у Навагрудку | Друк |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
09.01.2015 14:53

З 5 па 7 студзеня ў Навагрудку ў кляштары сясцёр назарэтанак прайшла сустрэча для дзяўчат. У ёй прынялі ўдзел дзяўчаты з Гродна, Ліды, Шчучына і Наваельні.

Сустрэча, арганізаваная сёстрамі назарэтанкамі, прайшла пад дэвізам «Слова Божае ў нашым сэрцы разбівае намёт». Падчас двухдзённых духоўных разважанняў дзяўчаты прымалі ўдзел у святой Імшы, адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту і разважаннях над Божым словам.


Тэмай наступнай сустрэчы для дзяўчат, якая пройдзе ў Навагрудку з 13 па 15 лютага, стануць словы «Любоў і ўзаемаадносіны паводле Божага слова».

С. Агнэс Вастравух CSFN
фота с. Клары Волчак CSFN

 
© 2003-2025 Catholic.by