Хор «Calasanz» наведаў з каляднымі спевамі некаторыя парафіі Гродзеншчыны | | Друк | |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
21.01.2015 12:18 |
Выступленне хору адметнае тым, што яно аб’яднанае з міні-батлейкай, у якой акцёры, якія граюць анёлаў, пастухоў і Марыю, вядуць паміж сабой размову словамі вядомых калядак. Над гэтым цікавым спалучэннем працавала Людміла Казлова, якая займаецца хорам у Шчучыне ад часу яго заснавання. З такой праграмай калядных спеваў маладыя выканаўцы ўжо выступілі ў роднай парафіі, парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Лідзе, рыхтуюцца выступіць у парафіі Св. Тэрэзы ад Дзіцятка Езуса ў Астрыно і плануюць наведаць іншыя парафіі Гродзенскай дыяцэзіі. Айцец Віталій Слука SP |