Гран-пры фестываля калядак «Gloria in Excelsis Deo» атрымаў ансамбль «Jutrzenka» з Іўя | | Друк | |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
26.01.2015 17:54 |
У розных катэгорыях выступілі салісты, дуэты, трыа, квартэты і ансамблі. Ганаровымі гасцямі свята акрамя парафіянаў горада сталі дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі, прадстаўнікі мясцовай улады ў асобе старшыні Іўеўскага райвыканкама Аляксандра Булака і прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса. Адкрыццю фестываля папярэднічала святая Імша ў касцёле Свв. Апосталаў Пятра і Паўла. «Трэба проста гэта любіць»
З кожным годам фестываль здабывае ўсю большую папулярнасць. Моладзь з розных куткоў дэканату штогод прыязджае на фестываль калядак, каб прадставіць свае арыгінальныя нумары. Адным з найбольш адметных выступленняў стаў нумар 5-гадовага Марукаса Ашмантаса з парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі y Трабax. Вялікае ўзрушэнне пакінула на гледачоў і выступленне 7-гадовай Анастасіі Гуранковай з Іўя. Дзяўчынка не бачыць з маленства, але ўсё адчувае і «бачыць сэрцам». Яна выканала песню «Ночка ціхая», акампануючы сама сабе. У гэты момант ва ўсіх вачах засвяціліся слёзы…Гледачы пасля зазначалі: «Пан Бог, відаць, яе вельмі любіць. Забраўшы ў дзяўчынкі зрок, ён адарыў як цудоўным талентам».
Фестываль калядак у Іўі паказаў, што іўеўская зямля багатая на здольных і таленавітых людзей, адораных рознымі талентамі. І імі Іўеўшчына можа па-сапраўднаму ганарыцца. Пераможцы ў катэгорыі «Салісты»: Шматгадовым арганізатарам і натхняльнікам фестываля з’яўляецца ксёндз Ян Гавэцкі, дэкан Іўеўскага дэканата. Святара артысты называюць «душою фестываля» — у арганізацыю свята кс. Ян укладвае шмат сілы.
Як адкрывае сваю таямніцу сам святар — «трэба проста гэта любіць». І гэта, сапраўды, з’яўляецца праўдай, бо поспех кожнай ініцыятывы з’яўляецца поспехам тады, калі з’яднаныя вакол цябе людзі маюць тыя ж самыя мэты. «Пан Бог сам пасылае мнe людзей, якія хочуць перадаць ласункі або суверніры для кожнага ўдзельніка фестывалю», — зазначае кс. Ян Гавэцкі. Кажучы пра плённую сумесную працу з мясцовай улады, святар зазначае, што «разам мы можам рабіць добрыя рэчы на Божую хвалу».
Пераможцы ў катэгорыя «Дуэты, трыо, квартэты»: «Падрыхтоўка да фестываля доўжылася ад пачатку снежня мінулага года. Мне было важна, каб фестываль адбыўся на высокім узроўні. Шматгадзінныя рэпетыцыі, напісанне сцэнарыя, падрыхтоўка касцюмаў артыстам — працы было шмат», — прызнаецца законніца. Пераможаных няма — усе пераможцы Вызначэнне пераможцаў у розных катэгорыях патрабавала шмат намаганняў — узровень фестывалю быў дастаткова моцным.
Кс. Юрый Марціновіч, (IL) |