Забаўляльны ўікэнд для дзяцей і моладзі арганізавалі айцы піяры ў Шчучыне | | Друк | |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
09.02.2015 16:02 |
Наступным пунктам праграмы стаў конкурс пластылінавай скульптуры. Дзеці і моладзь павінны былі зляпіць з пластыліну айцоў, працуючых у іхняй парафіі, за якім-небудзь душпастырскім заняткам. Падчас наступных спаборніцтваў зацікаўленыя змагаліся за першыя месцы ў настольных гульнях: шахматах, караблях, настольным футболе і г.д. Скончыўся дзень гульнёй у футбол сярод хлопцаў, хоць дзяўчаты таксама маглі атрымаць прыз на найлепшага футбаліста. Другі дзень распачаўся супольнай малітвай — святой Імшой у касцёле. Увечары ж дзеці і моладзь маглі крыху адпачыць ад насычанай суботы, для іх была арганізавана адмысловая забава.
А. Віталій Слука SP |