Рэліквіі благаслаўлёнага кс. Міхала Сапоцькі ўнесены ў Вышэйшую духоўную семінарыю ў Гродне | Друк |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
20.02.2015 11:55

Урачыстае ўнясенне рэліквій бл. кс. Міхала Сапоцькі ў Гродзенскую вышэйшую духоўную семінарыю адбылося 18 лютага. З гэтага часу рэліквіі будуць захоўвацца ў семінарыйнай капліцы.

Пра гэта паведамляе сайт семінарыі.

Унясенне рэліквій адбылося падчас велікапосных рэкалекцый, якія з 18 па 21 лютага праводзіць у семінарыі кс. Ян Пузына, пробашч парафіі Св. Міхала Арханёла ў Ашмянах.


Рэкалекцыі на самы пачатак Вялікага посту — ужо традыцыйныя ў семінарыі. Яны распачынаюцца ў Папяльцовую сераду і служаць падрыхтоўкай семінарыйнай супольнасці да ўрачыстасці Уваскрасення Пана.


Сёлета канферэнцыі рэкалекцыяніста прысвечаны тэме «Благаслаўлёныя ўбогія духам».

(IL)

 
© 2003-2025 Catholic.by