На турніры па міні-футболе сярод міністрантаў у Лідзе перамаглі гродзенскія хлопцы | Друк |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
04.03.2015 17:05

3 сакавіка ў лідскай парафіі Узвышэння Святога Крыжа прайшоў адкрыты турнір па міні-футболе сярод міністрантаў, які быў названы ў гонар св. Тарцызія. Першыя месцы заваявалі хлопцы з Гродна.

У турніры прынялі удзел пяць каманд з парафій Ліды, Гродна, Шчучына і Ашмян. На пачатку турніра ў парафіі Узвышэння Святога Крыжа адбылася святая Імша, якую ўзначаліў дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі.

Вынікі турніра наступныя:

  • 1 месца — Гродна-аўгустовак
  • 2 месца — Гродна-катэдра
  • 3 месца — Ашмяны
  • 4 месца — Ліда-Фара
  • 5 месца — Шчучын
  • Найлепшы гулец — Раман Гурскі
  • Найлепшы бамбардзір — Марк Занеўскі
  • Найлепшы брамнік — семінарыст Дзяніс Бразінскі


Актыўны ўдзел у арганізацыі турніра прынялі кс. Уладзімір Гуляй, кс. Ян Кучынскі, кс. Ян Пузына, кс. Артур Малафей.

Ганна Ніскавузая
 
© 2003-2025 Catholic.by