| У кляштары айцоў піяраў у Шчучыне прайшлі духоўныя сустрэчы для юнакоў | | Друк | |
| Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
| 09.03.2015 16:27 |
|
Малітоўныя сустрэчы ў айцоў піяраў даюць магчымасць паглыбіць сваю веру, узмацніць сяброўства з Хрыстом, каб адкрыць сваё жыццёвае пакліканне.
Духоўныя практыкаванні праводзіў а. Аляксандр Махнач SP, піярскі душпастыр пакліканняў у Беларусі. У праграме была супольная малітва, разважанне над Святым Пісаннем, тэматычныя сустрэчы, размова са святаром, споведзь, гульня ў пінг-понг. Эўхарыстыя і адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту сталі для ўдзельнікаў найлепшай магчымасцю, каб паслухаць Пана. (AG)
|