У Смаргоні адбыўся конкурс «Міс і місіс араторыя»-2015 |
| Друк | |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
|
13.03.2015 10:07 |
Свята 8 сакавіка — Міжнародны дзень жанчын — не абмінула і араторый св. Яна Боско ў Смаргоні (Гродзенская дыяцэзія). Пасля дзіцячай святой Імшы дзеці сабраліся ў араторыі, каб разам правесці час і павіншаваць адзін аднаго.
Для дзяўчынак была падрыхтавана конкурсная праграма, падчас якой яны маглі павесяліцца, знайсці новых сяброў і адчуць сябе сапраўднымі прынцэсамі. Хлопчыкі таксама з радасцю ўдзельнічалі ў гульнях, падтрымліваючы дзяўчат.
У канцы праграмы маленькія міс атрымалі кароны з пэўнымі званнямі («Міс Усмешка», «Міс Адказнасць», «Міс Загадка» і г.д.).
Сабраныя памаліліся за ўсіх дзяўчат і маці і павіншавалі адзін аднаго.
Паводле sdb.by (AG) Фота sdb.by
|