Імшу ў дзень свайго нябеснага заступніка цэлебраваў біскуп Юзаф Станеўскі ў гродзенскай семінарыі | Друк |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
19.03.2015 21:55

19 сакавіка, ва ўрачыстасць св. Юзафа, абранніка Найсвяцейшай Панны Марыі, дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі цэлебраваў святую Імшу ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне. Святы Юзаф з’яўляецца нябесным апекуном біскупа Станеўскага.

Днём раней, 18 сакавіка, іерарха павіншавалі святары Гродзенскай дыяцэзіі, якія сабраліся на традыцыйным дні засяроджання ў гродзенскай семінарыі.

“У гэты асаблівы для біскупа момант молімся, каб Бог праз заступніцтва святога апекуна, які карпатліва і сумленна працаваў у Назарэце на працягу многіх гадоў для ўтрымання сваёй Святой Сям’і, запаліў яго падобнай руплівасцю ў выкананні штодзённых абавязкаў. Пане Божа, дапамажы яму будaваць хрысціянскую супольнасць, прасякнутую духам Евангелля, каб яна заўсёды жыла па прыкладу святога Юзафа ў еднасці з Езусам і Марыяй”, - адзначаецца на сайце семінарыі.

(AG)



 

Фота wsd.grodnensis.by

 
© 2003-2025 Catholic.by