Велікапосныя рэкалекцыі адбыліся ў Шчучыне | Друк |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
28.03.2015 15:45

З 25 па 27 сакавіка ў парафіі Святой Тэрэзы ў Шчучыне (Гродзенская дыяцэзія) праходзілі велікапосныя рэкалекцыі. Вернікаў рыхтаваў да велікодных святаў а. Аляксандр Жарнасек ОМІ з парафіі ў Оршы.

У межах рэкалекцый 26 сакавіка ў парафіі прайшла сустрэча для моладзі, якая рыхтуецца да сакрамэнту канфірмацыі. Падчас сустрэчы з маладымі вернікамі а. Аляксандр Жарнасек удзяліў кожнаму з іх індывідуальнае благаслаўленне праз ускладанне рук.



 

А тыдзень таму, 20 сакавіка, парафія перажывала набажэнства Крыжовага шляху вуліцамі горада. Па традыцыі парафіяне змаглі не толькі прыняць удзел у набажэнстве, але і засведчыць сваю веру праз чынны ўдзел у малітве.

А. Віталій Слука SP

 


 
© 2003-2025 Catholic.by