У гродзенскай семінарыі прайшлі рэкалекцыі распазнання паклікання | | Друк | |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
30.03.2015 15:03 |
Арганізатары духоўных практыкаванняў заклікалі ўдзельнікаў рэкалекцый адкрыць сэрцы на дзейнасць Святога Духа. Падкрэслівалася, як важна прыслухоўвацца да голасу Бога, каб распазнаць сваё пакліканне. Падчас такіх рэкалекцый важныя цішыня і засяроджанасць, якія неабходныя для пошуку сэнсу свайго жыцця. У размове з catholic.by духоўны айцец семінарыі кс. Валерый Быкоўскі назваў надзеяй Касцёла тое, што многія маладыя людзі падчас гэтых рэкалекцый могуць адчуць пакліканне да святарства. “Хацелася б, каб шмат хлопцаў маглі пачуць голас Хрыста, каб захацелі прысвяціць сваё жыццё Богу і Касцёлу”, - адзначыў святар. Падчас рэкалекцый распазнання паклікання хлопцы мелі магчымасць сустрэцца з духоўнымі айцамі і навучэнцамі семінарыі, таксама ў іх быў час на асабістую малітву і адпачынак. Маладыя людзі ўдзельнічалі ў Крыжовым шляху, які праходзіў вуліцамі Гродна ў суботу перад Пальмовай нядзеляй увечары. На заканчэнне рэкалекцый маладыя людзі прынялі ўдзел ва ўрачыстасцях Пальмовай нядзелі і працэсіі з пальмамі. Кс. Юрый Марціновіч |