Каля 400 чалавек удзельнічала ў Крыжовым шляху вуліцамі Вялікай Бераставіцы | Друк |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
30.03.2015 15:37

29 сакавіка, у Пальмовую нядзелю, каля 400 чалавек прайшлі вуліцамі Вялікай Бераставіцы, даючы сведчанне сваёй веры ў Езуса Хрыста і паказваючы Яму сваю любоў.

Падчас працэсіі некаторыя мінакі спыняліся ці далучаліся да працэсіі. Таксама ўдзельнікі маглі скарыстацца з сакрамэнту пакаяння, які ўдзялялі святары падчас працэсіі і набажэнства Крыжовага шляху.

У малітве ўдзельнічалі не толькі парафіяне з Вялікай Бераставіцы, але і госці з усяго дэканату.

 

 

(AYU)
 
© 2003-2025 Catholic.by