У нядзелю Божай Міласэрнасці моладзь парафіі ў Геранёнах падрыхтавала пантаміму | | Друк | |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
13.04.2015 12:05 |
На пачатку пастаноўкі рознакаляровая скрынка прываблівае вока звычайнага чалавека, якому адкрыць яе не ўдаецца. Гэтую ж скрынку заўважае і хворы чалавек, які, зазірнуўшы ў яе, становіцца здаровым. Сумны чалавек, які ўжо згубіў надзею на жыццё, зазірнуўшы ў скрынку, становіцца радасным і гэтую радасць нясе навокал. Далей на сцэне маладыя сужэнцы, якія сварацца, не ўступаючы адно аднаму, але заўважаюць скрынку, якая асвятляе іх жыццё. Сваю памылку яны разумеюць і прабачаюць адно аднаму. Сваімі ўражаннямі пасля паказанай пантамімы дзеляцца самі ўдзельнікі: “Іграць пантаміму – гэта іграць пэўную ролю без слоў, паказаць пэўнае дзеянне эмоцыямі і жэстамі, каб гледачы зразумелі тое, што мы хочам паказаць. І гэта не вельмі лёгка. Але мы пастараліся годна паказаць у гэтай пантаміме, як Божая міласэрнаць, Божая любоў сыходзіць з Крыжа, лечыць чалавека і адначасова змяняе яго ў дзеяннях і пастановах”. |