У Гродне выйшаў пераклад на рускую мову кнігі пра сясцёр-мучаніц з Навагрудка | | Друк | |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
14.04.2015 07:47 |
Гэта кніга — пераклад з польскай мовы на рускую, які здзейсніла Ларыса Міхайлік. Для тых, хто жадае мець кнігу ў асабістай бібліятэцы, просьба звяртацца да сясцёр назарэтанак, а таксама ў кіёск «Выдавецтва Гродзенскай дыяцэзіі» ў Гродне. У кнізе распавядаецца гісторыя трагедыі, якая здарылася з сёстрамі назарэтанкамі ў Наваградку падчас Другой сусветнай вайны.
«Сёстры ішлі... Ішлі, склаўшы рукі, спакойныя, поўныя годнасці, лёгкія, быццам птушкі. Ішлі насустрач сонцу, якое аранжава-чырвоным святлом абвяшчала новы ўсход. Прасілі толькі, каб ім дазволілі застацца ў хабітах і ў поўным манаскім адзенні. Схіліўшы калені, развіталіся адна з адной. А с. Стэла, іх Настаяцельніца, узнесла руку, благаслаўляючы кожную з іх. І тады разнесліся выстралы... Ахвяра, прынесеная за братоў, была прынятая...» (AYU) |