Тыдзень Божай Міласэрнасці ў парафіі Іўя: наведванні хворых і канцэрт класічнай музыкі | | Друк | |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
14.04.2015 13:36 |
Гэтыя бальніцы размешчаны ў розных населеных пунктах Іўеўскага раёна — Лазуны, Юрацішкі, Трабы і Некрашы. Падчас наведванняў парафіяне віншавалі хворых са святам Уваскрасення Хрыста, частавалі велікоднымі яйкамі, слодычамі, дарылі паштоўкі і іншыя падарункі, набытыя за грошы, што былі назбіраны напярэдадні. На працягу Вялікага посту вернікі рабілі вербы, пісанкі-крашанкі для велікодных кошыкаў, якія на святы былі прададзены, а атрыманыя грошы і знайшлі сваё прымяненне падчас Тыдня Міласэрнасці.
Таксама парафіяне наведалі інтэрнат для псіханеўралагічнахворых, які знаходзіцца ў в. Карнышы (Наваградскі раён). Завяршыўся тыдзень Божай Міласэрнасці канцэртам, на якім творы Баха выканаў 13-гадовы Антон Шукаў. Таксама класічныя творы з розных эпох зайграў для прысутных інструментальны ансамбль «Рафіка». (AYU) |