Хор «Calasanz» выступіў у парафіі Свв. Пятра і Паўла ў Іўі |
| Друк | |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
|
12.05.2015 12:09 |
10 мая парафію Святых Пятра і Паўла ў Іўі наведаў моладзевы хор «Calasanz», які ў гэтым годзе адзначае 10-годдзе існавання пры парафіі ў Шчучыне, дзе служаць айцы піяры.
Галоўнай мэтай выезду хору ў Іўе быў спеў падчас святых Імшаў у парафіі і канцэртнае выступленне ў перапынку паміж Імшамі.
Парафіяне Іўя гасцінна сустрэлі моладзь і дзякавалі ёй за выступленне апладысментамі. Пробашч парафіі кс. Ян Гавецкі падрыхтаваў для харыстаў сюрпрыз.
Для некаторых удзельнікаў хору гэта быў першы візіт у Іўе, таму пасля канцэрта адбылася кароткая экскурсія па горадзе.
А. Віталій Слука SP
|