Біскуп Аляксандр Кашкевіч удзяліў сакрамэнт канфірмацыі вернікам парафіі ў Вавёрцы | | Друк | |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
15.05.2015 13:04 |
Па словах біскупа Кашкевіча, тыя, хто атрымлівае сакрамэнт канфірмацыі, павінны быць адказнымі за Касцёл. Яны, як дадаў, павінны не саромецца сваёй веры, а быць адважнымі сведкамі Уваскрослага Езуса Хрыста. Біскуп пажадаў вернікам выканаць гэтую задачу самым лепшым чынам і атрымаць ад Бога дар вечнага жыцця. Бацькі моладзі, якая прыняла сакрамэнт канфірмацыі, і сама моладзь падзякавалі біскупу за абагачэнне дарамі Духа Святога і абяцалі быць добрымі хрысціянамі.
Кс. Юрый Марціновіч |