Біскуп Юзаф Станеўскі ўдзяліў сакрамэнт канфірмацыі ў Гродне |
| Друк | |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
|
25.05.2015 14:20 |
24 мая ў гродзенскай парафіі Св. Францішка Ксаверыя дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі падчас святой Імшы ўдзяліў сакрамэнт канфірмацыі вернікам парафіі і студэнтам з Нігерыі.
У словах, скіраваных да кандыдатаў, біскуп, кажучы пра ўрачыстасць Спаслання Духа Святога, якая адзначалася ў гэты дзень, падкрэсліў моц уздзеяння Божага Слова на чалавека: «Божае Слова падштурхоўвае нас да добрых спраў. (...) Важна, каб людзі, гледзячы нас вас, маглі чытаць радкі Евангелля: прабачэння, любові, дапамогі адзін аднаму, малітвы, супакою і суцяшэння.(...) Менавіта нашыя ўчынкі, нашыя словы павінны прамаўляць да свету».  Іерарх заклікаў вернікаў таксама памятаць пра малітву, пра шчыры дыялог з Богам, які заўсёды прыносіць свой плён. На завяршэнне набажэнства біскуп Юзаф Станеўскі і пробашч парафіі кс. Ян Кучынскі падзякавалі ўсім прысутным, асабліва бацькам, за працу ў выхаванні дзяцей і клопат аб іх духоўным развіцці. Ангеліна Марцішэўская Паводле www.grodnensis.by
|