У Раготне ва ўрачыстасць Спаслання Духа Святога адбылася Першая Камунія | | Друк | |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
26.05.2015 16:46 |
Падчас літургіі святар зазначыў, што парафія святкуе ў гэты дзень дзве ўрачыстасці, якія прыгожа зліваюцца ў адно. Хлопчыкі і дзяўчынкі, а таксама іх бацькі з вялікім хваляваннем перажывалі сваё свята. Адбылася таксама працэсія вакол святыні. На заканчэнне да дзяцей са словамі пажаданняў звярнуліся іх бацькі. Атрымаўшы з рук пробашча сімвалічны хлеб з крыжыкамі, яны пайшлі дадому, каб падзяліцца гэтым хлебам з роднымі.
Дзіяна Татарынава |