Уручэнне дыпломаў адбылося ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне | Друк |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
17.06.2015 23:58

16 чэрвеня дыяканы Дзмітрый Папенюк, Віталій Пякевіч і новапрэзбітэр Чэслаў Ладыка атрымалі дыпломы аб заканчэнні духоўнай і інтэлектуальнай фармацыі, якую праходзілі ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне.

Падчас святой Імшы ў семінарыі дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі пажадаў выпускнікам, каб яны дзень за днём узрасталі ў святасці і любові да бліжняга, прыкладам свайго жыцця і веры дапамагалі людзям усталёўваць глыбокія адносіны з Богам і працягвалі справу, якую даручыў ім Хрыстус.

Дыяканы выказалі ўдзячнасць і пашану ўсім выкладчыкам семінарыі, якія перадалі ім веды і падзяліліся сваім духоўным і жыццёвым вопытам.

Паводле wsd.grodnensis.by

(AG)

 

 

Фота wsd.grodnensis.by

 
© 2003-2025 Catholic.by